[Тэкст песні «Загляне Сонца 3»]
[Куплет 1]
Калі самотны падаеш ад болю
І шэрым ранкам валішся без сіл
Не апускай халодныя далоні
Загляне сонца ў цёмныя часы
[Куплет 2]
За паваротам цёмная дарога
За паваротам, замяце сляды
Не дазваляй каб вечная трывога
Ляжала камнем на тваёй душы
[Куплет 3]
Калі на сэрцы вогнішча палае
І ледзяныя абуджаюць сны
Не забывай, што так заўжды бывае
Загляне сонца ў цёмныя часы
[Аўтра]
Не забывай, што так заўжды бывае
Загляне сонца ў цёмныя часы
Загляне Сонца 3 was written by Арцём Лук’яненка (Arciom Łukjanienka).
Naviband released Загляне Сонца 3 on Fri Feb 14 2025.