[Тэкст песні «Вяртайся»]
[Куплет 1]
Біліся бязгучна хвалі
Невыноснага чакання
Невымоўныя жаданні
Губляю, губляю
Каляровыя надзеі
Недасяжныя саксэсы
Без цябе не мае сэнсу
Гукаю, гукаю
[Прыпеў]
Толькі вяртайся, шчасце маё
Ноччу ці днём, ноччу ці днём
Толькі вяртайся цёплым дажджом
Шчасце маё, шчасце маё
[Куплет 2]
Цела цягне за сабою
Сіла што вядзе па коле
Адмяняе наваколле
Спыняе, спыняе
Выбегчы ў навальніцу
Паляцець і неразбіцца
Ціхай ноччу памаліцца
Гукаю, гукаю
[Прыпеў]
Толькі вяртайся, шчасце маё
Ноччу ці днём, ноччу ці днём
Толькі вяртайся цёплым дажджом
Шчасце маё, шчасце маё
[Аўтра]
Толькі вяртайся, шчасце маё
Ноччу ці днём, ноччу ці днём
Вяртайся (Come Back) was written by Арцём Лук’яненка (Arciom Łukjanienka).
Naviband released Вяртайся (Come Back) on Fri Feb 14 2025.