[Тэкст песні «Вольныя сны»]
[Куплет 1: Naviband]
Заплакалі ізноў песняй сваёй лясы
Прачынаецца свет, льецца ён праз сосны
Гучныя галасы, спевы птушыныя
І ледзь чутна дрыжыць, дыхае рака
[Рэфрэн: Naviband, VAL, Naviband & VAL]
Дыхае рака
(М-м-м…)
Дыхае рака
[Куплет 2: VAL, VAL & Naviband]
Вецер няхай нясе думкі самотныя
І на памяць імгненне хай застанецца
Я яго данясу, лісцем закутаю
Прачынайся, сусвет, дзень гэты нам даруй
[Прыпеў: VAL & Naviband]
Вольныя сны подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе?
Наадварот нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды, дзе ён цяпер жыве
[Постпрыпеў: VAL & Naviband, Naviband, VAL]
Я туды, дзе ён цяпер жыве
У-у-у…
У-у-у…
[Куплет 3: Naviband & VAL]
Русыя валасы, лента чырвоная
І нібыта ў пяшчоту апранута
Я сонца прынясу птушкамі з выраю
Прачынайся, сусвет, дзень гэты нам даруй
[Прыпеў: VAL & Naviband]
Вольныя сны, подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе?
Наадварот нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды, дзе ён цяпер жыве
[Постпрыпеў: VAL & Naviband, Naviband, VAL]
Я туды, дзе ён цяпер жыве
У-у-у…
У-у-у…
Я туды, дзе ён цяпер жыве…
Вольныя сны (Free Dreams) was written by Ксенія Лук’яненка (Ksienija Łukjanienka).
Naviband released Вольныя сны (Free Dreams) on Thu Mar 25 2021.