[Тэкст песні «Небяспечна»]
[Куплет 1]
Я бачыў, як змяняе дзень
Вакол мяне гукі на колер
Як небасхіл пакінуў цень
Глытаючы слова "ніколі"
Я бачыў праз туман вачэй
Усё часцей ціхае "Хопіць!"
Вядзі мяне. Глядзі ў мяне
Не ведаю, дзе мы і хто ты
[Прыпеў]
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба… небяспечна
[Куплет 2]
Я бачыў, як вяртае час
Зімовых нас, толькі на поўдзень
Дзе прамяні не пра мяне
Зрываюць дах, нібыта злодзей
Я бачыў, як яе далонь
Здымае боль сярод пустэчы
Ратуй мяне! Ратуй мяне!
Я ведаю, што будзе лепшым
[Прыпеў]
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба… небяспечна
Неба… небяспечна
Неба… небяспечна
Неба… небяспечна
[Брыдж]
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой
[Прыпеў]
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба… небяспечна
Неба… небяспечна
Неба… небяспечна
Неба… небяспечна (на… на… на…)
Небяспечна (Niebiaśpiečna) was written by Александр Ильин (Aliaksandr Il’in).
Небяспечна (Niebiaśpiečna) was produced by Александр Ильин (Aliaksandr Il’in).
Nizkiz released Небяспечна (Niebiaśpiečna) on Fri Apr 21 2017.